Дзень роднай мовы

21.02.2023

Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца

 

Міжнародны дзень роднай мовы пачаўся ў нашай ўстанове адукацыі з агульнашкольнай акцыі “Маё любімае беларускае слова”, у якой прынялі ўдзел вучні, настаўнікі, кіраўніцтва школы.

Вучні V класаў з задавальненнем далучыліся да гэтага свята: праглядзелі мультфільмы на беларускай мове.

Вучні VI-VIII класаў удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Адгадай фразеалагізм” і выставе беларускіх слоў “Прыгажосць роднай мовы”.

Штогод вучні і ўсе жадаючыя прымаюць ўдзел у Купалаўскай дыктоўцы. Не выключэннем стаў і гэты год. Вучні X класа, настаўнікі і кіраўніцтва школы напісалі дыктант “Родная мова”.

Вялікую ўвагу школьнікаў прыцягнуў выпуск газеты “Дзень роднай мовы” на беларускай мове.

Бібліятэка ў гэты дзень запрашала кніжнай выставай “Майстры слова”. Прысвечанай пісьменнікам –землякам.

 

Ещё в этом разделе