Музей "Сялянская хатка"

16.02.2023

Вучнi "Сярэдняй школы N2 г.Давыд-Гарадка" наведалi музей "Сялянская хатка" ( знаходзiцца ў весцы Вялiкае Малешава на базе школы) .
Музей уяўляе сабой адлюстраванне жылога вясковага памяшкання, дзе сабраны сапраўдныя прадметы побыту і дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва.Экспанаты даюць уяўленне дзяцям аб тым, як быў уладкаваны побыт у вясковым доме.

Усе экспанаты створанага музея сапраўдныя, яны не размяшчаюцца за шклом і не стаяць за агароджай,iх можна браць у рукі і разглядаць.
Дзеці з задавальненнем наведалi музей, дзе адчулi, што яны самі, і тыя, хто побач, з'яўляюцца часткай "вялікай гісторыі" сваёй краіны.

Ещё в этом разделе