Среда

21.02.2024

У межах Тыдня роднай мовы “Далучыся да роднага слова”, прысвечанага да Дня роднай мовы, педагогі, адміністрацыя і навучэнцы прынялі ўдзел у “Купалаўскай дыктоўцы”. У гэтым годзе быў прапанаваны тэкст “Званы Хатыні”, асноўнай мэтай якога было – “У наш жорсткі час недастаткова любіць мір – трэба ўмець яго абараняць”.

Удзельнікі дыктоўкі з ахвотай праверылі свае веды ў арфаграфіі, пунктуацыі роднай беларускай мовы,а таксама абмяняліся ураджаннямі абжудасных падзеях у Хатыні, Але і іншых спаленых у часы Вялікай Айчыннай вайны вёсках Беларусі.

 

 

 

 

Навучэнцы II «А» и II «Б»  класаў наведалі гарадскую дзіцячую бібліятэку, дзе

прынялі ўдзел у акцыі “Апрані дрэва беларускімі словамі, уважліва разглядзелі

выставу “Адкрый для сябе беларускую кнігу”. А многія запісаліся ў бібліятэку і

атрымалі першыя экзэмпляры кніг. Навучэнцы і класныя кіраўнікі атрымалі шэраг

даданых эмоцый. Дзеці паабяцалі, што яшчэ не раз наведаюць бібліятэку.

 

 

 

21 лютага 2024 года ва ўстанове адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання (РВМА)  настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя (Давыд-Городоцкая зона) па тэме «Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях развіцця і выхавання асобы навучэнца сродкамі вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе». Удзельнікі пасяджэння наведалі адкрыты вучэбны занятак у 11 класе, які правёў Савіч Аляксандр Юр’евіч. Далей удзельнікі правялі семінар-практыкум, дзе абмеркавалі вучэбны занятак, а таксама пытанні па тэме РВМА.

 

 

 

Яшчэ адзін адкрыты вучэбны занятак па вучэбнаму прадмету “Тэхнічная праца” па тэме “Разметка дроту” адбыўся ў  V «Б» класе.