Тыдзень роднай мовы

26.09.2022

З 19 па 23 верасня 2022 года ў нашай школе   прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

У рамках Тыдня ва  ўстанове  адукацыі  адбыўся  шэраг разнастайных мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы. Напярэдаднi правядзення Тыдня 16 верасня 2022 года быў арганізаваны рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. У ім прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў.

19.09 Тыдзень роднай мовы пачаўся з акцыі “Гавары са  мной па-беларуску”. Усе вучні і настаўнікі намагаліся размаўляць толькі на беларускай мове.На працягу дня вучні 6 класаў стваралі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пажадалі роднай мове гонару, павагі, мілагучнасці, пяшчоты, жыцця. 

 

20.09  вучні  11 класа пазнаёміліся з кінафільмам “Купала” (2020,рэж. У. Янкоўскі), у якім даведаліся пра новыя старонкі жыцця народнага пісьменніка і паэта.

 

У 7 класах прайшла займальная квэст- гульня “Фальклор,фальклор – душа народа”. Вучні пабылі ў ролі перакладчыкаў, з дапамогай слоўніка тлумачылі значэнні слоў, збіралі прыказкі і прымаўкі, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў і падбіралі да іх малюнкі, адгадвалі рэбусы і загадкі.

21.09 Гэты дзень пазнаёміў вучняў старэйшых класаў з гісторыяй сваіх мясцін. Вучні разам з настаўнікамі наведалі гарадскі музей. Дзеці з задавальненнем разглядалі фотаздымкі памятных мясцін г. Давыд- Гарадка, праслухалі цікавыя звесткі пра пісьменнікаў –землякоў.

 

22.09 Цікава і запамінальна прайшла акцыя “Чытаем вершы пра родную мову” ў 4 класах. У выкананні дзяцей прагучалі вершы розных аўтараў на беларускай мове.

 

У 5-7 класах былі праведзены разнастайныя віктарыны па беларускай літаратуры. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў займальных гульнях, слухалі вершы беларускіх пісьменнікаў, а самае галоўнае - іх маленькія сэрцы напаўняліся любоўю да беларускай мовы, яе багацця і прыгажосці.

У бібліятэцы была наладжана выстава “Майстры слова”.  З цікавасцю дзеці не толькі пазнаёміліся з экспазіцыяй, але праслухалі вершы паэтаў-землякоў у выкананні чытачоў бібліятэкі.

Знайшла сваё месца ва ўстанове і выстава-конкурс “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

23.09 Запамінальна і цікава правяла экскурсію ў школьным музеі для вучняў 6 класа настаўніца гісторыі Л.К. Казелка. Дзеці з вялікім інтарэсам праслухалі аповед пра жыццё і побыт сваіх продкаў на  беларускай мове.

 

Фінальным акордам Тыдня роднай мовы стала наведванне спектакля “Паўлінка” (па матывах п'есы Я.Купалы «Паўлінка» ) ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. Вучні былі ўражаны гульней артыстаў і іх прыгожай беларускай мовай.

 

Кожны чалавек павінен памятаць: ”Мова - гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родный народ”. (І.Мележ)

поделиться в:
Ещё в этом разделе