Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца
19.02.2021Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца
19 лютага 2021 года ў 10.00 вучні 9 – 11 класаў і настаўнікі пісалі Купалаўскую дыктоўку “Наша родная мова”. Кожны год у нашай школе па традыцыі адзначаецца Дзень роднай мовы. Хаця наша школа і рускамоўная, але ў гэты дзень у яе сценах гучыць беларуская мова. І сёння ў нашай школе своеасаблівым падарункам роднай мове стала выстава, падрыхтаваная вучнямі “Роднаму слову – гучаць вечна!” На выставе прадстаўлены партрэты пісьменнікаў, мудрыя выказванні беларускіх аўтараў пра мову, Радзіму, сэнс жыцця. Адзін дзень – гэта, канешне, нішто, але ж трэба з нечага пачынаць!
Запрашаем усіх далучыцца да святкавання Дня роднай мовы! Размаўляйце разам з намі з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах. І не саромейцеся недасканалай гаворкі. Мова – жывая тканіна, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю!