Конкурс "Жывая класіка"

16.04.2018

        Дадзены старт рэспубліканскаму творчаму конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Заснавальнікамі конкурсу сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Рэспублікi Беларусь з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.                   Конкурс праводзіцца ў мэтах:

-павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання,

-развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства,

-выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры,

-прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання,

-пашырэння чытацкага кругагляду,

-пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!

   Навучэнцы нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у першым этапе конкурса, выконваючы творы, напісаныя беларускімі аўтарамі. Пераможцамі былі прызнаны: 

Кулага Алеся, вучаніца IV "Б" класа з вершам Л.В.Дранько-Мойсюка "Край мой гарынскі";

Цубер Наталія, вучаніца X класа з рыфмаванай прозай "Кодак"  Г.Марчука  (з кнігі "Час і месца");

Зубей Станіслаў, вучань XI класа з вершам "26 красавіка 1986 года" А.Зэкава (з кнігі "Чарнобыльскі вецер").

      Відэавыступленні юных чытальнікаў дасланы на раённы этап конкурса.

        

поделиться в:
Ещё в этом разделе