Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца

21 лютага 2022 года ў 10.00 вучні 9 – 11 класаў і настаўнікі пісалі Купалаўскую дыктоўку “Памяць маёй зямлі”. Кожны год у нашай школе па традыцыі адзначаецца Дзень роднай мовы. Хаця наша школа і рускамоўная, але ў гэты дзень у яе сценах гучыць беларуская мова. І сёння ў нашай школе своеасаблівым падарункам роднай мове стаў выпуск газеты “З роднай мовай дзень за днём!”, выстава малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў “Зорны россып творчасці”, флэшмоб  “Любімае слова ў сэрцы маім”, прэзентацыя творчых работ “На крылах творчага натхнення”, акцыя «Паэты і пісьменнікі пра родную мову». Адзін дзень – гэта,  канешне, нішто, але ж трэба з нечага пачынаць!

Запрашаем усіх далучыцца да святкавання Дня роднай мовы! Размаўляйце разам з намі з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах. І не саромейцеся недасканалай гаворкі. Мова – жывая тканіна, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю!

Ещё в этом разделе