Мероприятия библиотеки

Выдача учебников к новому учебному году

 

Посвящение в читатели

 

Наши читатели: путешествие в мир книг

 

Неделя детской и юношеской книги



Акция "Подари библиотеке детскую книгу"

Учащиеся 2 "А" и 2 "Б" класса совместно с классными руководителями и родителями приняли участие в акции "Подари библиотеке детскую книгу". Целями акции стали: пополнение фонда библиотеки детской литературой, воспитание у учащихся начального звена любви к чтению.


Літаратурныя чытанні ў гонар пісьменніка-земляка Георгія Марчука

1 студзеня 2017 года знакамітаму  беларускаму пісьменніку, сцэнарысту, драматургу, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), сакратару Саюза пісьменнікаў Георгію Марчуку спаўнілася 70 гадоў. У гонар земляка, выпускніка сярэдняй школы № 2 ў бібліятэцы 12 снежня прайшлі літаратурныя чытанні. Творы пісьменніка чыталі вучаніцы 9-11 класаў: Дранец Наталля, Цубер Наталля, Астахава Кацярына, Раманоўская Аляксандра, Шпак Вікторыя, Ядлоўская Крысціна, Цяслюк Наталія, Слуцкая Алеся, Логвінка Вольга, Раўкач Юлія і Кузьміч Настасся. Дзяўчаты прачыталі “Каноны”, у якіх яскрава раскрываецца вобраз роднага куточка. Усяго твор складаецца з дзесяці канонаў: канон Богу, канон Гарыні, канон Хаце, канон Вуліцы, канон Школе, канон Агароду, канон Ветру, канон Базару, канон Часу і канон Маці.  

Бібліятэкар школы Святлана Мікалаеўна Цубер падрыхтавала бібліятэку да правядзення мерапрыемства.

   Каб перанесці не толькі чытачоў, але і тэлегледачоў на радзіму пісьменніка, на гэтым тыдні па заказу Першага нацыянальнага тэлеканала здымаўся біяграфічны фільм пра пісьменніка. Дзеля гэтай мэты спецыяльна прыехаў знакаміты беларускі кінааператар, кінарэжысёр і сцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, рэжысёр фільма «Анастасія Слуцкая» Юрый Ялхоў.  Юрый Аляксандравіч даўно знаёмы з Георгіем Марчуком і яму не ўпершыню  бываць на яго малой радзіме. 

 

 

     Уступныя словы прамовіў дырэктар школы Сяргей Антонавіч Труханавец. Свой верш, прысвечаны Георгію Марчуку, прачытала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Уладзіміраўна Якімава. Таксама свае вершы прачытала Анастасія Кузьміч – таленавітая вучаніца 10-га класа, якая марыць асабіста пазнаёміцца са знакамітым земляком і спытаць парады. Такая магчымасць будзе ў яе у пачатку студзеня, калі пісьменнік плануе прыехаць сюды на святкаванне свайго юбілею.