Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Столинского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Средняя школа № 2 г. Давид-Городка"
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Столинского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Средняя школа № 2 г. Давид-Городка"
“Афганістан у лёсах наших землякоў” с 15 по 24 февраля 2022 г. |
№ |
Наименование мероприятия |
Сроки |
Отвественные исполнители |
1. |
День памяти . Возложение цветов на могиле воина-интернационалиста Лемезы М. И. |
15.02 |
Босовец Г. Г., Козелко Л.К. |
2. |
Выпуск школьной газеты “Афганская война 1979-1989 гг. Хроника.События Факты” |
15.02 |
Головач Н. Ю. |
3. |
Конкурс детского творчества: рисунков, плакатов «Афганская война-живая память» |
15-24 .02 |
Классные руководители 3-7 классов |
4. |
Выставка книг и фотографий “Их подвиг не забудем” |
15-24.02 |
Цубер С. Н. |
5. |
Встреча с воинами- интернационалистами Дранько- Мойсюком В. И., Ровкачом А. И., Петрусевичем К. И. |
16.02 |
Босовец Г. Г. |
6. |
Проведение информационных часов , посвящённых истории Афганской войны .’’Афганская война 1979-1989 гг.”, “Трагедия и доблесть Афгана”, “Далёкое эхо Афганской войны“ |
17.02 |
Классные руководители 5-8 кл Классные руководители 9-11 кл |
7. |
Соревнования по стрельбе, посвящённые памяти воинов- интернационалистов |
18.02 |
Босовец Г. Г., Овод О .В. Дранько -Мойсюк В. И. |
8. |
Просмотр и обсуждение хронико-документальных фильмов, посвящённых Афганской войне |
19.02 |
Рокало В. В. |
9. |
Спортивные соревнования “А ну-ка, парни “ |
19.02 |
Босовец Г. Г., Савич А. Ю. |
10. |
Посещение музея “ История войны в Афганистане” ГУО “ СШ № 13 г. Бреста” (виртуальная экскурсия) |
21.02 |
Козелко Л. К. |
11. |
Уроки мужества, посвящённые памяти воинов-интернационалистов “ Трагедия и доблесть Афганистана” |
22-24 .02 |
Классные руководители 5-11 классов |
12 |
Классные часы, посвящённые Дню защитников Отечества |
23.02 |
Класные руководители 1-11 классов |
13. |
Подведение итогов декады “Афганістан у лёсах наших землякоў” |
24.02 |
Свиридчук Н. В., Козуля Ю. В.,Босовец Г. Г. |
С 17 по 25 января в учреждении образования среди учащихся 5-8 классов проводился конкурс "Облако тегов", дуддлов.
Паважаны Георгій Васільевіч!
Вы аўтар шматлікіх твораў, насычаных глыбокім філасофскім роздумам аб жыцці. Сярод іх вылучаюцца “Давыд-Гарадоцкія каноны”. Гэта незвычайныя навелы, своеасаблівыя, прасякнутыя Вашымі пачуццямі і перажываннямі. Такія творы мог напісаць толькі чалавек, які бязмерна любіць той куточак зямлі беларускай, дзе нарадзіўся, дзе ўзгадавала маці, дзе зрабіў першыя крокі, дзе прызнаўся ў каханні. Многія назвалі б Вас патрыётам. Але я лічу, што гэта нешта большае. Нічога падобнага я не чытала ў рускай літаратуры. Вы зусім інакш раскрылі тэму загадкавасці сілы радзімы.
Сваімі канонамі Вы сцвярджаеце, што нам, гарадчукам, засталася багатая і разнастайная, цікавая і загадкавая спадчына. Гэта і рака Гарынь (“Рака не чалавек, яна злой не бывае”). Гэта і гарадзецкая хата (“Гарадчук нараджаецца з мараю разбагацець, пабудаваць новую хату…”), гэта і вуліца (“Не, не памрэ вуліца – родны сэрцу кут”), і агарод (“Гарод гарадчукоў корміць”), і базар (“Мястэчка гандляроў, купцоў, рамеснікаў жыве чаканнем базару і базарам. Нават у гербе – на лодцы торбы з таварам”). Гэтая спадчына вучыць нас цаніць вечнае, духоўнае. Мы разумеем, што нам неабходна вярнуць і адрадзіць страчанае. У “Каноне Гарыні” Вы ўспамінаеце майстра, які адзін умеў рабіць давыд-гарадоцкія дубы-лодкі, і заўважаеце, што “рака без лодкі як гарод без кветак”. Са свайго дзяцінства я ўспамінаю, што лодкі мелі амаль у кожнай хаце. Лодку шанавалі. Па-іншаму і быць не магло. Вясною рака Гарынь разлівалася, тапіла гароды, агароды. І тады без лодкі не абысціся. Мы нават і па агароду плавалі на лодцы ад сваёй хаты да бабулінай, бо жылі на адным пляцы.На душы ад такіх успамінаў становіцца светла, радасна і крыху сумна. Здаецца асірацела рака, бо ўжо не пабачыш на яе берагах такіх лодак.
Калі што ёсць найпрыгажэйшае ў свеце, то гэта рака… “Бяжыць вада, цячэ рака, куды яна ўносіць мары?” – пытаеце Вы ў сваім творы. Гэта і нас, чытачоў, штурхае на разважанні пра час. Час… Мабыць, нішто ў нашым жыцці не мае большай каштоўнасці і не выклікае такога страху, як яно – непераможнае, незваротнае, няўмольнае. Паважаны, Георгій Васільевіч, я думаю, што і Вы таксама, азіраючыся ў сваё юнацтва, спрабуеце зразумець памылкі сваіх папярэднікаў, іх пачуцці, мары. У Вашым каноне жанчыны, якія на Макавей, у дзень свята кветак, кідаюць з мосту кветкі з букеціка, таксама доўга “ з вэлюмам суму глядзяць, як знікаюць удалечыні кветкі…сплываюць мары і надзеі, няспраўджанае шчасце…” І рыбаку “не дае спакою думка, які год не дае: аб чым можа думаць прыгорблены ўжо трохі, трохі і ссівелы, але яшчэ ў сіле рыбак”. Для Вас важна, аб чым думалі не чужыя Вам людзі. Вы знайшлі ў мінулым сілы, каб з адкрытым насустрач прыгожаму сэрцам ісці па той адзінай дарозе, якая прызначана толькі Вам. І на гэта, я ўпэўнена, Вас натхнілі гарадчукі.Вы захапляльна ў сваім каноне злучаеце мелодыю часу і малітву. Так, менавіта малітву, таму што Ваш “Канон Гарыні” – гэта своеасаблівая малітва, якая гучыць, як зварот да ракі.
Георгій Васільевіч, у сваім каноне Вы падтрымліваеце дыялог з намі, чытачамі, выкарыстоўваючы пытанні да нябачных субяседнікаў (“А вас не цікавіла, аб чым думае рыбак, седзячы на беразе ракі?”)
Паважаны Георгій Васільевіч! І яшчэ не магу не звярнуць увагі на адметную асаблівасць Вашага Канона. Вы арганічна ўнеслі ўяго аснову фальклорны матыў – успаміны не толькі пра свята Макавей, якое па-самабытнаму адзначаецца ў Давыд-Гарадку, але і пра тое, як на рацэ з лёду на Хрышчэнне выпільвалі вялікія крыжы, у якія ўстаўлялі свечкі. Выкарыстаныя ў вашым творы эпітэты (“таямнічы месяц”, “райская асалода”), параўнанні (кветкі на вадзе “нібыта Млечны Шлях на шырокай сінявата-зеленаватай роўнядзі”; рака Гарынь – “ціхая гаспадыня гарадка), іншыя сродкі мастацкай выразнасці дазваляюць нам зразумець асноўную думку твора. Яны “прабіраюць да самай душы”, прымушаюць спыніцца, задумацца.
Так, аб Вашым творы можна гаварыць і гаварыць. Але на гэты раз дастаткова. Жадаю Вам творчых поспехаў і моцнага здароўя.
“І заўтра будзе светлы, цёплы дзень. Дай Божа ўсім яго сустрэць”.
свернутьС 10 по 20 января в учреждении образования среди учащихся 9-11 классов проводился конкурс логотипа творчества Г.В.Марчука. Учащиеся приняли активное участие в конкурсе.
По итогам проведения конкурса отмечены лучшие работы учащихся:
Шаволиной Ксении, учащейся 9 "А" класса;
Романовского Дмитрия, учащегося 10 класса;
Андрейковца Дмитрия, учащегося 11 класса .
![]() |
![]() |
У самым пачатку 2022 года 75-гадовы юбілей адсвяткаваў адзін з вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў Георгій Марчук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), намінант Нобелеўскай прэміі (2009).
Георгій Васільевіч Марчук нарадзіўся 01 студзеня 1947 года ў г.Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Рана застаўся без бацькоў, выхоўваўся ў бабулі і дзядулі. Цікавасць і прага да ведаў у маленькага Жоры праявіліся яшчэ падчас вучобы ў сярэдняй школе № 2 г. Давыд-Гарадка і не без удзелу яго першай настаўніцы Кузьміч Кацярыны Афанасьеўны, дарэчы, адной з першых настаўніц школы, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны. На шчасце, так сталася, што ў школьным музеі захаваліся фотаздымкі таго часу, нават такі фотаздымак, дзе Георгій Марчук адказвае каля дошкі.
Пасля заканчэння сярэдняй школы (1965 год) юнак працаваў у мясцовым клубе, затым – у Столінскім раённым клубе на розных пасадах: кіраўніком драматычнага гуртка, метадыстам, мастацкім кіраўніком.
Пасля была вучоба ў Мінскім мастацкім інстытуце па спецыяльнасці “тэатразнаўства” і праца ў якасці асістэнта кінарэжысёра кінастудыі «Беларусьфільм», Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, з 1980 года Г.Марчук – кінарэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1980-1982 гг. – загадчык літаратурнай часткі тэатра-студыі кінаакцёра кінастудыі «Беларусьфільм». А яшчэ з 1983 года – верны сябра Саюза пісьменнікаў СССР.
Першыя друкаваныя пробы – гумарэскі, замалёўкі пачынаючага маладога аўтара Г.Марчука адбыліся ў 1966 годзе на старонках столінскай раённай газеты «Навіны Палесся».
Пазней яго творы знайшлі прызнанне на самых высокіх узроўнях сярод вельмі шырокага кола чытачоў і гледачоў.
Георгій Марчук – аўтар 8 раманаў, 50 п'ес, камедый, п'ес-казак, аднаактавых п'ес, кніг-казак для дзяцей, кніг-навел, зборнікаў афарызмаў. Па сцэнарыях пісьменніка зняты многія фільмы: “Пісьмо Феліні”, “Яблык месяца”, “Кветкі правінцыі”, «Вясковы эрудзіт», «Запрашэнне» і іншыя, паказаны спектаклі. Ён адзін з аўтараў сцэнарыя дакументальнага кінафільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага».
Адметным жанрам, у якім выступіў Г.Марчук, з’яўляецца навела-канон. Сам аўтар тлумачыць слова “канон” (ад грэчаскага “норма”) – як адну з форм песнапення, якая ўяўляе сабой дыялог паміж чытальнікам і хорам. Цыкл “Давыд-Гарадоцкія каноны” ўключае наступныя творы: “Канон Богу”, “Канон Гарыні”, “Канон Хаце”, “Канон Вуліцы”, “Канон Агароду”, “Канон Школе”, “Канон Ветру”, “Канон Базару”, “Канон Часу”, “Канон Маці”.
Георгія Марчука называюць “палескім песняром”, бо асноўныя персанажы яго прозы і драматургіі – маляўнічы Давыд-Гарадок і яго жыхары, яркая і шырокая натура якіх, па словах даследчыкаў, «увабрала ў сябе ўсё шматграннае хараство і багацце роднага краю». Звычайны дом, сям'я, дзе захоўваюцца векавыя традыцыі народнага побыту і маралі – якраз і з’яўляецца ўвасабленнем для аўтара вобразу малой радзімы.
Тое, што Георгій Васільевіч імкнецца сваёй дабрынёй змяніць свет да лепшага, паказаць прыгажосць і непаўторнасць роднага краю, дае магчымасць выкарыстоўваць яго творчасць і ў адукацыйным працэсе: на ўроках і на пазакласных мерапрыемствах.
На ўзроўні раёна сярод вучняў розных класаў усіх школ запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Г.В.Марчука. Літаратурны фестываль “Георгій Марчук – ураджэнец Століншчыны” ўключае стварэнне альбома па творчасці Г.В.Марчука, арганізацыю выстаў-прэзентацый твораў Г.Марчука, фотаздымкі і замалёўкі месцаў Давыд-Гарадка, звязаных з жыццём пісьменніка, конкурсы лагатыпаў, вершаў, эсэ, красвордаў, філвордаў, рэбусаў, інсцэніровак, малюнкаў па розных творах і казках, конкурс “Воблака тэгаў” і г.д. Вынікі літаратурнага фестывалю будуць падведзены ў канцы студзеня 2022 года.
Мы ганарымся нашым славутым земляком, які заўсёды, калі мае магчымасць, наведвае родны горад і родную школу.
Віншуем шаноўнага Георгія Васільевіча Марчука з выдатнай, значнай датай яго лёсу! Хай моцным будзе здароўе, выдатным настрой і з лёгкасцю рэалізоўваюцца ўсе намечаныя задумы і планы.
Калектыў настаўнікаў і вучняў
ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Давыд-Гарадка”
Прысвячэнне Г.В. Марчуку
Мінуць гады… Хвіліны хвалявання…
Агонь сустрэчы цепліцца ў душы…
Кароткі ўздых, як прывід развітання,
Сарвецца з вуснаў – памяць несучы.
І зноў жыццё складае арабеску:
Матулі рукі, град Давыдаў, родны край…
І смех пажоўклых айстраў на ўзмежку,
І над усім шчымлівае: “Бывай!”
Жыццё пісьменніка не можа быць прыціхлым:
Сядзець на месцы – гэта не той шлях.
Што там далёка вабіць у свеце сціхлым?
Што за дзівосы мрояцца ў далях?
Нам не спасцігнуць тых вышынь ніколі,
Ніколі не прайсці той творчы шлях.
Сцяжынак да яго няма ў полі,
І не сагрэе ўжо бацькоўскі дах.
Гаротны кліч паклікаў у дарогу,
Дагнаў на ўзмежку юнага жыцця.
Вось першы крок – і ўжо не чуюць ногі:
“Навошта, Божа, ты сячэш з пляча?”
О, як душэўна высцілае памяць
Рамонкавую сцежку ўдалячынь...
І вусны маці шэпчуць, як закляцце:
“Чакай жа! Азірніся! Не пакінь!”
Якімава Т.У., настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Давыд-Гарадка”.
свернуть16.12.2021 года Цубер. С. Н., классным руководителем 7 "А" класса, совместно с руководителем по военно- патриотическому воспитанию Босовцом Г. Г. в рамках года "Народного единства" был организован просмотр видео фильма "Каноны", приуроченный к 75-летию Г. В. Марчука.
В рамках фестиваля, посвящённого 75-летию со дня рождения Г. В. Марчука, в библиотеке организована книжная выставка "Давид-Городок - родной сердцу уголок".
16.12.2021 года классным руководителем 7 "А" класса Цубер С.Н. совместно с руководителем по военно-патриотическому воспитанию Босовцом Г.Г. в рамках Года народного единства был организован просмотр видеофильма "Каноны", приуроченного к 75-летию Г.В.Марчука. После просмотра фильма учащиеся обсудили наиболее понравившиеся моменты.